Падтрымка жаночага прадпрымальніцтва: трэнінг у Грузіі
няд, 2019-06-09 14:32
Навучальны трэнінг па жаночым прадпрымальніцтве - 29 верасня – 4 кастрычніка 2019, Тбілісі (Грузія). Арганізацыйны ўнёсак залежыць ад краіны – трэба камунікаваць з рэгіянальным прадстаўніцтвам. Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на пражыванне, харчаванне ды транспарт. Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня 2019.
Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў прадпрымальніцкай кар’еры, а таксама даведаюцца, як моладзевыя работнікі ў супрацоўніцтве з іншымі суб’ектамі прадпрымальніцкай экасістэмы могуць дапамагчы прадпрымальніцам.
Патрабаванні:
- працаваць з моладдзю;
- досвед альбо зацікаўленасць у падтрымцы прадпрымальніцтва;
- добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).
Крыніца: salto-youth.net