Падоўжаны тэрмін прыёму заявак на семінар па сацыяльным прадпрымальніцтве ў Брэсце
Семінар «Сацыяльнае прадпрымальніцтва: мадэлі, фінансы, акселерацыя» адбудзецца 2-3 верасня ў г. Брэсце. Вядучыя эксперты, трэнеры ды практыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва з Мінска і Брэста падзеляцца з удзельнікамі досведам стварэння сацыяльных стартапаў, пошука фінансавання і прасоўвання сваіх праектаў. Семінар праводзіцца ў рамках міжнароднай праграмы «Сацыяльны стартап!» і мае на мэце выявіць найбольш актыўных сацыяльных прадпрымальнікаў, якія змогуць прэтэндаваць на стартавы капітал 2.000-5.000 еўра. Запіс на семінар падоўжаны да 31 жніўня! Заяўку на ўдзел можна запоўніць па гэтай спасылцы. Праграма рэалізуецца экспертамі з Германіі, Беларусі, Расіі ды Украіны і накіравана на развіццё сацыяльных інавацый праз праграму дадатковай адукацыі ў краінах Усходняй Еўропы і Германіі.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па гэтай спасылцы.
Крыніца: talaka.by