Падлеткавая канферэнцыя «Starter pack юнага бізнесоўца» у Корпусе
пан, 2018-01-29 11:00
Бізнес-канферэнцыя для падлеткаў 13-17 гадоў «Starter pack юнага бізнесоўца» створана, каб матываваць ствараць уласныя бізнес-праекты і пазбегнуць недарэчных памылак на старце. Дата і час: 17 лютага 2018 года. Месца: прастора Корпус, Мінск, Машэрава 08/09.
У праграме:
- Арганізацыя першага бізнесу;
- Стварэнне бізнес-плана;
- Маркетынг і прасоўванне;
- Паспяховыя кейсы ад аднагодкаў;
- Гісторыя поспеху вядомых маладых бізнесменаў з першых вуснаў.
Канферэнцыя будзе карысная для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак 13-18 гадоў, якія хочуць пачаць сваю справу, але не ведаюць, як. Шукаюць напрамкі дзейнасці або натхненне або пачалі сваю справу і хочуць яе развіваць, яшчэ не вырашылі, чым хочуць займацца ў будучыні і гатовыя знаёміцца з аднадумцамі.
На канферэнцыі выступяць:
- Эксперты ў галіне стварэння бізнесу і стартапаў
- Вядомыя беларускія бізнесмены
- Прадстаўнікі Мінгарвыканкама
- Маладыя бізнесмены, якія пачалі сваю справу ў юным узросце
- Юрысты і праграмісты
Канферэнцыя праводзіцца пры падтрымцы Teens2business - бізнес-школы для падлеткаў і Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.
Крыніца: 2business.by