Падкаст-фестываль Belarus Podcast Day (Мінск)
2 лістапада ў Мінску ладзіцца падкаст-фестываль Belarus Podcast Day. 2 лістапада, субота, 11:00 - 15:00, культ. цэнтр “Корпус” (пр. Машэрава, 9, корпус 8). Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя анлайн. Прыходзьце сустрэцца з лепшымі падкастамі краіны ды натхніцца зрабіць нешта сваё.
Арганізатары падрыхтавалі для вас сакавітую праграму: раскажуць, як пачаць свой падкаст і збудаваць супольнасць вакол яго, высветляць будучыню падкастынга ў Беларусі, а таксама зладзяць адкрыты запіс падкаста, дзе абмяркуюць як людзі размаўляюць пра сексуальную ідэнтычнасць.
Сярод выступоўцаў: Ідэйны падкаст, Еўрарадыё, Минобр позвонит, Мы не договорили, Полчаса кардио, 34mag, Dzigital, ItStarts, FemFM, Probel, Radio Plato.
У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з дасведчанымі падкасцерамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы, знаёміцца ды дзяліцца досведам.
Крыніца: ideaby.org