Падай заяўку, каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі
сер, 2019-05-29 07:34
У рамках праекту EU NEIGHBOURS east абвяшчаецца новы набор дынамічных і энергічных прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў, якія добра валодаюць англійскай мовай і з’яўляюцца грамадзянамі любой дзяржавы-члена ЕС ці усходняй краіны-партнёра і хочуць далучыцца да ініцыятывы “Паслы еўрапейскай моладзі” (YEAs). Каб падаць заяўку на атрыманне статусу Пасла еўрапейскай моладзі, неабходна запоўніць анлайн-анкету да 12 чэрвеня 2019.
Заяўнікі і заяўніцы павінны цікавіцца пытаннямі ЕС, партнёрства сваёй краіны з ЕС і быць гатовымі дзяліцца ведамі і інфармацыяй, а таксама імкнуцца рабіць унёсак у развіццё і росквіт сваіх мясцовых супольнасцей і краіны ў цэлым.
- Заяўнікі/цы могуць раскрыць сваю матывацыю праз кароткае відэа ці пісьмовы нарыс, а таксама кароткую віктарыну пра ЕС і Усходняе партнёрства (УП).
- Заяўнікі/цы могуць рэдагаваць свае адказы ў любы час да закрыцця анкеты ў сераду 12 чэрвеня. Працэс адбору будзе складацца з некалькіх этапаў, на працягу некалькіх тыдняў пасля крайняга тэрміну падачы заяўкі паспяховых кандыдатаў і кандыдатак могуць запрасіць на размовы і калі будзе такая магчымасць, запрасіць узяць удзел у мерапрыемстве, арганізаваным Пасламі еўрапейскай моладзі ў сваёй краіне пражывання.
- На заключным этапе спіс паспяховых кандыдатаў/кандыдатак абмяркуюць і ўзгодняць інстытуты ЕС.
Крыніца: euneighbours.eu