Падавайце заяўкі зараз для таго каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі
Маладым людзям з ЕС і краін Усходняга суседства ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў прапануецца стаць "Паслом еўрапейскай моладзі"(YEA). У рамках праекта "Усходняе суседства EC" ініцыятыва нацэлена на актыўных і маладых людзей, поўных энтузіязму, якія свабодна валодаюць англійскай мовай і з'яўляюцца грамадзянамі ЕС або шасці Ўсходніх краін-суседзяў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна). Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня.
Кандыдаты і кандыдаткі павінны быць зацікаўлены ў справах ЕС і партнёрстве сваёй краіны з ЕС. Паспяховыя кандыдаты будуць удзельнічаць у інтэрактыўных і дыялогавых мерапрыемствах, і прадстаўляць моладзь сваіх краін. Яны будуць абменьвацца вопытам, абмяркоўваць пытанні, якія маюць непасрэднае дачыненне да моладзі, абменьвацца перадавым вопытам і працаваць разам для лепшай будучыні для сваіх краін і рэгіёну.
Першая хваля падачы заявак адбылася ў верасні 2016 года, дзякуючы якой 100 маладых людзей з больш чым 800 кандыдатаў былі адабраны ў якасці Амбасадараў еўрапейскай моладзі. За мінулы год Амбасадары еўрапейскай моладзі актыўна ўдзельнічалі ў шэрагу мерапрыемстваў, у тым ліку ў 2 Еўрапейскіх школах у Азербайджане. Яны наведалі школы і ўніверсітэты ў Арменіі і Рэспубліцы Малдова, а таксама прынялі ўдзел у сустрэчы ў Брусэлі, дзе яны мелі магчымасць пагутарыць з высокапастаўленымі службовымі асобамі ЕС.
Больш падрабязную інфармацыю аб крытэрах адбору і працэсе падачы заявак можна знайсці тут.
Крыніца: euneighbours.eu