Падача заявак на навучанне ў Швецыі
пан, 2014-10-20 16:00
З 16-га кастрычніка шведскія ўніверсітэты распачалі прыём заявак на атрыманне адукацыі ў Швецыі ў перыяд з восені 2015 года. Поўны спіс навучальных праграм будзе апублікаваны 2-га снежня 2014 года.
Зараз для падачы заявак даступныя 530 навучальных праграм па разнастайных спецыяльнасцях. Інфармацыю пра кожную з падрабязным апісаннем курсаў можна знайсці па спасылцы. Кандыдаты мусяць азнаёміцца з умовамі падачы заявак, а таксама з патрабаваннямі ўніверсітэтаў да абітурыентаў. Дэдлайн падачы заявак - 15 студзеня 2015 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца да каардынатараў праз сайт ці Facebook.
Паводле Studyinsweden.se.