Open Society Foundation: Стыпендыі для журналістаў-інаватараў

Стыпендыяльная праграма інстытута "Адкрытае грамадства" прызначана для журналістаў, зацікаўленых ў стварэнні новых падыходаў да рашэння сацыяльных праблемаў. Атрымаць стыпендыі могуць спецыялісты з розных краін свету, якія падтрымліваюць ідэі дасягнення дэмакратыі і празрыстасці, "ідэйных прадпрымальнікаў", якія кідаюць выклік традыцыйнаму ладу мыслення.

Стыпендыяты атрымаюць магчымасць прайсці праграму ў адным з офісаў "Адкрытага грамадства" у Бруселі, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Лондане ці Будапешце альбо ў рэгіянальных аддзяленнях арганізацыі.

Праекты стыпендыятаў мусяць быць прысвечаны распрацоўцы новых стратэгіяў і падыходаў да вырашэння сацыяльных праблемаў. Стыпендыяты могуць працаваць над стварэннем дакладаў, блогаў, кніг, інавацыйных праектаў у галіне грамадскай адукацыі, ладзіць новыя кампаніі і мерапрыемствы, засноўваць арганізацыі і г.д.

Тэмы праектаў маюць адпавядаць наступным мэтам "Адкрытага грамадства":

  • правы чалавека,
  • празрыстасць урада,
  • доступ да інфармацыі і правасуддзя,
  • развіццё грамадскай супольнасці,
  • сацыяльная інтэграцыя. 

У дадатак да стыпендыі арганізатары могуць кампенсаваць транспартныя выдаткі, кошт удзелу ў канферэнцыях і часткова аплочваюць выдаткі на рэалізацыю даследванняў.

Дэдлайн - 3 жніўня 2015 года. Каб падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.