Офіс па правах людзей з інваліднасцю шукае юрыста

Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” шукае прафесійнага юрыста, які зможа ў найбольш кароткія тэрміны далучыцца да працы. Зацікаўленым кандыдатам і кандыдаткам трэба даслаць рэзюмэ на адрас электроннай пошты [email protected] да 23 сакавіка 2017 года.

Абавязкі:

  • прыём кліентаў (у тым ліку асоб з інваліднасцю і іх законных прадстаўнікоў, сваякоў) непасрэдна на офісе арганізацыі;
  • кансультаванне людзей з інваліднасцю па тэлефоне і электроннай пошце;
  • афармленне скаргаў у дзяржаўныя органы і ўстановы, суды і кантралюючыя органы;
  • суправаджэнне стратэгічных цяжбаў па прыярытэтах працы офіса;
  • вядзенне дакументаабарота па пытаннях перапіскі з дзяржаўнымі органамі;
  • складанне аналітычных дакументаў, якія абагульняюць практыку працы юрыдычнай прыёмнай;
  • удзел у публічнай дзейнасці офіса (семінары, круглыя сталы, публічныя дыскусіі і гд.);
  • прававое суправаджэнне дзейнасці Установы, падрыхтоўка неабходных форм дамоваў і іншых дакументаў;
  • праца з заканадаўствам, структураванне па прыкмеце інваліднасці, падрыхтоўка актуальных навін па заканадаўстве для сайта;
  • выкананне даручэнняў кіраўніка арганізацыі;
  • досвед працы ў галіне правоў людзей з інваліднасцю будзе лічыцца перавагай, як і гатоўнасць працаваць у камандзе.

 

Вітаецца досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі і гатоўнасць выконваць нестандартныя задачы.
Зацікаўленым кандыдатам і кандыдаткам трэба даслаць рэзюмэ на адрас электроннай пошты [email protected] да 23 сакавіка 2017 года.
Крыніца: www.disright.org