Офіс па правах людзей з інваліднасцю шукае кансультанта па PR (Беларусь)
Асветніцкая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" (Мінск) шукае кансультанта па камунікацыі і PR для брэндынгу "Тыдня даступнасці 2016".
У абавязкі кансультанта ўваходзяць:
- распрацоўка камунікацыйнага плану прасоўвання "Тыдня даступнасці 2016" з мэтай прыцягнення найбольшай колькасці партнёраў, спонсараў, наведвальнікаў і шырокага асвятлення ў СМІ;
- ацэнка рызыкаў у працы са СМІ пры падрыхтоўцы і правядзенні "Тыдня даступнасці 2016";
- рэкамендацыі па праграме, фармаце, змесце, часе і месцах правядзення "Тыдня даступнасці 2016";
- парады па прыцягненні новых СМІ да інфармацыйнай кампаніі, пашырэнні мэтавых аудыторый;
- рэкамендацыі па змяненні й паляпшэнні брэнду,
- навучанне замоўцы метадам вышэй пазначаных задач і кансультаванне.
"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" жадае атрымаць распрацаваную праграму камунікацыйнай прамоўцыі і развіцця брэнду "Тыдня даступнасці" на тэрыторыі Беларусі.
Дэдлайн - 28 лютага 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле NGO.by.