Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентуе маніторынг даступнасці турыстычных аб'ектаў (Мінск)
27 верасня 2016 года - у Сусветны дзень турызму - Офіс па правах людзей з інваліднасцю прэзентую вынікі маніторынгу даступнасці турыстычных аб'ектаў Мінску.
Спецыялісты розных ведамстваў у фармаце "круглага стала" абмяркуюць пытанні развіцця турыстычнай сферы Беларусі з улікам даступнасці для людзей з інваліднасцю.
У мерапрыемстве возьмуць удзел:
- Санака Самарасінха, кіраўнік прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у Беларусі;
- Сяргей Драздоўскі, кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю;
- Ірына Іванова, Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя";
- Леанід Гайдукевіч, факультэт міжнародных адносін БДУ;
- інш.
У абмеркаванні таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі турыстычных арганізацый.
Пачатак мерапрыемства - а 10-й раніцы.
Сустрэча пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кірава, 13, гатэль Crowne Plaza. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэл: (029) 633 90 48 (Наталля), праз е-мэйл: [email protected].
Прадстаўнікі СМІ мусяць звяртацца да Таццяны Жарнасек (спецыялісткі па камунікацыях Офіса па правах людзей з інваліднасцю) па тэл.: (029) 332 85 76, (025) 722 92 75.
Паводле DisRight.org