"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" (Мінск) шукае праектнага менеджэра

Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс на пазіцыю праектанага менеджэра.
Абавязкі:

  • кіравнне праектамі пад кантролем кіраўнцітва арганізацыі;
  • арганізацыя мерапрыемстваў і асобных кампанентаў праектаў;
  • прыём на працу супрацоўнікаў праекта, ацэнка якасці іх працы, а таксама ацэнка вынікаў працы  па асобных кампанентах праекта;
  • фарміраванне тэхнічных заданняў для выканаўцаў асобных кампанентаў праекта;
  • непасрэднае кіраўніцтва работай супрацоўнікаў праекта;
  • выкананне аператыўнага менеджменту праекта (ажыццяўленне лагістыкі, закупаў, неабходных плацяжоў) у парадку, які вызначае кіраўніцтва;
  • складанне рэгулярных справаздач кіраўніцтву Ўстановы (арганізацыі) пра рэалізацыю праекта, прадстаўленне неабходных дакументаў;
  • падрыхтоўка змястоўных справаздач па выніках асобных кампанентаў, складанне выніковых справаздач;
  • ажыццяўленне камунікацыі з партнёрамі;
  • выкананне правоў чалавека.

 

Патрабаванні да кандыдатаў (-так):

  • вышэйшая адукацыя;
  • досвед кіравання праектамі і праца ў грамадскім сектары не меней за 3 гады;
  • веданне ангельскай мовы.

Занятасць – поўны працоўны дзень.

Зацікаўленыя кандыдаты мусць прадставіць рэзюмэ на электронны адрас: [email protected]  да 10 лютага 2017 г. з пазнакай “менеджэр праекта”. Супрацоўнікі ўстановы звяжуцца з Вамі для прызначэння даты і часу інтэрв’ю не пазней за 20 лютага 2017 г. 

Больш падрабязна чытайце на афіцынйым сайце "Офіса па правах людзей з інваліднасцю".

Крыніца: www.disright.org