«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» адкрывае вакансію спецыяліста(кі) па інфармацыі і камунікацыі

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае ў каманду супрацоўніка або супрацоўніцу на вакансію «Інфармацыя і камунікацыя». Тэрмін кантракту: 1 красавіка - 30 верасня 2018 года (з магчымасцю падаўжэння). Частковая занятасць (20 рабочых гадзін у тыдзень). Рэзюмэ і матывацыйны ліст даслаць на e-mail oeec.ngo@gmail.com да 15 сакавіка.

Арганізацыя шукае чалавека, які/ая падзяляе каштоўнасці і гатовы/а стаць часткай каманды. Гэтая пасада для тых, хто любіць зносіны, умее натхняць людзей і знаходзіць крэатыўныя рашэнні для розных задач. А калі кандыдат ці кандыдатка ведае, што азначаюць словазлучэння "мясцовая супольнасць" і "грамадзянскі актывізм" - абавязкова трэба адпраўляць рэзюмэ і матывацыйны ліст!

Чаго чакаюць ад кандыдата ці кандыдаткі:

  • Вы гатовы актыўна ўдзельнічаць у планаванні і рэалізацыі новай інфармацыйнай кампаніі па ўключэнню супольнасці ў вырашэнне мясцовых праблем (запуск інтэрактыўнага квэста Civic Activism Quest ў рамках праграмы «Лідарства ў мясцовых супольнасцях«);
  • Вы зможаце праяўляць ініцыятыву, прапаноўваць ідэі і рэалізоўваць частку сваіх задумак;
  • У вас ёсць вопыт працы ў сацыяльных сетках і вы разумееце спецыфіку розных сетак (Facebook, VK, Instagram, Telegram), умееце рыхтаваць публікацыі з улікам гэтай спецыфікі і валодаеце інструментамі для аналізу ўзаемадзеяння з аўдыторыяй;
  • Вы пішаце пісьменныя і арыгінальныя тэксты, а яшчэ ў вас ёсць пул журналістак/ов, вопыт супрацоўніцтва і размяшчэння матэрыялаў у медыя на бясплатнай аснове;
  • Вы ўмееце і любіце рабіць яркія фатаграфіі на смартфон і фотакамеру, а таксама валодаеце рэдактарам Photoshop (ці іншым);
  • Вы можаце прыкласці да рэзюмэ спасылкі на вашыя артыкулы, медыя-праекты або публічныя акаўнты ў сацыяльных сетках, якія вы вялі/вядзеце;
  • Вы свабодна валодаеце рускай, ангельскай і беларускім мовамі і можаце выканаць тэставае заданне на адной з гэтых моў;
  • Вы свабодна карыстаецеся пакетам MS Office, сэрвісамі Google і ведаеце прынцып працы блогавых сэрвісаў (WordPress).
  • Вы гатовы навучацца і браць удзел у курсах і трэнінгах, якія дапамогуць вам выконваць працу больш паспяхова.
  • Наяўнасць досведу працы ў некамерцыйных арганізацыях вітаецца.


Каманда запрашае тых, хто зможа працаваць у офісе ў першай палове дня, і прысутнічаць на публічных мерапрыемствах і трэнінгах, арганізаваных ОЕЭК. Частку працы можна рабіць выдалена на працягу дня і аператыўна рэагаваць на тэрміновыя задання.

Крыніца: oeec.by