Няроўнасць паміж пакаленнямі: семінар у Бельгіі

З 3 па 5 лістапада 2014 года ў Бруселі (Бельгія) пройдзе 5-я зімовая школа еўрапейскага праекта InGRID, галоўнай тэмай якой з'яўляецца праблема нароўнасці паміж пакаленнямі ў розных грамадствах. У семінары прымуць удзел навукоўцы, даследчыкі, эксперты, палітыкі з мэтай аналізу сацыяльных, палітычных і эканамічных праблемаў, выкліканных адрозненнямі паміж пакаленнямі.

  Семінар будзе прысвечаны аналізу феномена няроўнасці паміж пакаленнямі ў адносінах да наступных тэм:

  • справядлівасць паміж пакаленнямі;
  • адукацыя;
  • карупцыя і палітыка;
  • фінансы.

 Удзел у зімовай школе бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа і пражыванне. Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніці анлайн-заяўку да 1 верасня 2014 года. Падрабязнасці мерапрыемства - на афіцыйнай вэб-старонцы.

Паводле adukacyja.info