Нямецка-беларуская перакладчыцкая майстэрня ў Мінску
23-25 лістапада 2015 года ў Мінску ў межах праекта "Schriftzüge. Übersetzer in Bewegung" (Германія) ладзіцца майстэрня для перакладчыкаў нямецкамоўнай літаратуры.
У праграме мерапрыемства - разборы перакладаў, пададзеных удзельнікамі, выкананне практыкаванняў і абмеркаванне пытанняў, датычных прафесіі перакладчыка. Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае як пачаткоўцаў, так і майстроў у справе літаратурнага перакладу. Для ўдзелу ў майстэрні не абавязкова мець апублікаваныя пераклады.
Вядоўцы майстэрні:
- Томас Браво, старшыня Германскага саюза перакладчыкаў (Германія),
- Сяргей Паўлавіцкі (Беларусь), лінгвіст-германіст, выкладчык нямецкай мовы і літаратуры, перакладчык мастацкай і навуковай літаратуры.
Удзел бясплатны.
У мерапрыемстве могуць удзельнічаць не больш за 12 перакладчыкаў. Рэгістрацыя - да 18 лістапада 2015 года.
Для ўдзелу ў мастэрні неабходна даслаць наступныя дакументы:
- аўтабіяграфія ў таблічнай форме (са спісам публікацый, калі ёсць),
- урывак (не больш за 8 тыс. знакаў) яшчэ не апублікаванага на рускай/беларускай мове перакладу нямецкага тэксту (мастацкая, навукова-папулярная літаратура, дакументальная проза, літаратура для дзяцей і падлеткаў, эсэ) разам з арыгіналам альбо пераклад аднаго ці ўсіх наступных тэкстаў: Тэкст 1, Тэкст 2, Тэкст 3, Тэкст 4 (для аналізу перакладаў падчас майстэрні).
Заяўкі ў вольнай форме ў фармаце "Word" прымаюцца па электронным адрасе: [email protected]. Заяўкі падаюцца на нямецкай, беларускай і рускай мовах.
Перакладчыцкая майстэрня ладзіцца па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 25/3, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, бібліятэка (4-ы паверх). Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (017) 237 71 19, альбо на е-мэйл: [email protected].
Паводле Goethe.de.