Новы набор адукацыйнай праграмы «Акадэмія студэнцкага лідарства»
аўт, 2018-01-23 11:05
Нацыянальны студэнцкі звяз (ЗБС) аб'яўляе набор на адукацыйную праграму. Ты цікавішся асабістым ростам, імкнешся выкарыстаць студэнцкі час на поўную, вучышся ў беларускай ВНУ і хочаш рэалізаваць свой праэкт? Тады мы шукаем менавіта цябе! Тэрмін навучання: сакавік - травень 2018 г. Удзел у праграме бясплатны. Запісвайцеся.
Што можна атрымаць:
- веды, як кіраваць сваім часам, працаваць з камандай, весці перамовы і выступаць на публіцы
- адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як знайсці аднадумцаў
- базавыя веды пра Балонскі працэс, ролю ўніверсітэта ў грамадстве і канцэпцыю правоў чалавека
- практычныя навыкі па SMM і стварэнні відэа
У якасці спікераў выступяць лідары грамадскіх і культурных арганізацый Беларусі, а таксама паспяховыя выпускнікі праграмы. Удзельніцы і ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць навучанне, змогуць прыняць удзел у адукацыйным візіце ў адну з краін Еўропы.
Крыніца: zbsunion.by