Новы час: Журналісцкі конкурс імя Аляксея Караля для моладзі
Беларускае выданне "Новы час" ладзіць конкурс імя Аляксея Караля для маладых журналістаў і публіцыстаў.
На конкурс прымаюцца матэрыялы на беларускай мове. Патрабаванне да кандыдатаў - узрост да 30 год. Вітаюцца пачаткоўцы!
Журы разгледзіць як артыкулы, так і мультымедыйныя працы, відэасюжэты ці дакументальныя стужкі канкурсантаў.
Намінацыя конкурсу:
- лепшы грамадска-палітычны матэрыял;
- лепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
- лепшы культурна-гістарычны матэрыял.
Трох пераможцаў конкурсу вызначыць рэдакцыя "Новага часу", яшчэ трох - аўдыторыя выдання.
Для ўдзельнікаў конкурсу пройдуць майстар-класы беларускіх публіцыстаў, літаратараў, праваабаронцаў, г.д. (сярод вядоўцаў - Сяргей Пульша, Алесь Бяляцкі, Валярына Кустава, інш.).
Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў:
- аб'ём артыкула - 6 тыс. сімвалаў (без прабелаў), памер фота (пры наяўнасці): мінімум 600х800, максімум 1,8 тыс. х 2,4 тыс. пікселяў (неабходна зрабіць подпісы да фотаздымкаў);
- аўдыё- ці відэаматэрыяла мусяць быць запампаваны на воблачны сервіс у Сеціве.
Аўтар мусіць зрабіць сціслы аповед пра сябе (максімум 500 сімвалаў) і адправіць свой фотапартрэт. Заяўкі неабходна адпраўляць на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Конкурс"). Дэдлайн - 1 красавіка 2017 года.
Конкурс заснаваны на знак памяці і павагі да былога рэдактара выдання "Новы час", славутага айчыннага журналіста-міжнародніка, публіцыста і гісторыка Аляксея Караля. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле BAJ.by