Новая Еўразія запрашае паўдзельнічаць у азнаямляльным візіце ў вёску

Установа «Новая Еўразія» запрашае прадстаўнікоў  пілотных тэрыторый праекта «Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі» - супрацоўнікаў некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыўных груп, мясцовых органаў улады і кіравання, прадстаўнікоў сельскага бізнесу і мсяцовых жыхароў – паўдзельнічаць у азнаямляльным візіце «Мой сельскагаспадарчы бізнес: гісторыі поспеху і лепшыя практыкі»  (Мінская і Гродзенская вобласць).

Маршрут візіта: г. Мінск — г.Лізавецін (Дзяржынскі р-н) — в.Міхалова (Валожынскі р-н) — в. Чухны (Смаргонскі р-н) — аг. Крэва (Смаронскі р-н) — г.Смаргонь — в.Будзішча (Вілейскі р-н) — п. Новае Поле (Мінскі р-н) — г. Мінск.

Праграма візіта прадугледжвае сустрэчы з фермерамі, уладальнікамі аграсядзіб і асабістых падсобных гаспадарак, прадстаўнікамі некамерцыйных арганізацый, што спрыяюць сельскай гаспадарцы, візіты да сяброў спажывецкага каапреатыву па развіцці аграэкатурызму «Валожынскія гасцінцы», наведванне круглага стала па пытаннях рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.


Удзельнікі і ўдзельніцы візіту пазнаёмяцца з прагрэсіўным досведам:
1.    вытворчасці і рэалізацыі экалагічна чыстай і арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі;
2.    вырошчвання і рэалізацыі кветак і сажанцаў;
3.    вытворчасці малака і прадуктаў з яго (у тым ліку сыру);
4.    кааператыўнага стварэння і прасоўвання тавараў, відаў прац, паслуг;
5.    развіцця аграэкатурызму і прапановы спадарожных паслуг.
 

Калі?

Даты правядзення візіту: 23-24 чэрвеня 2017 г.
Працягласць: 2 дні.


Хто можа ўдзельнічаць?
Удзельнічаць могуць прадстаўнікі пілотных тэрыторый праекта, у тым ліку прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыў, мясцовых органаў улады і кіравання, прадстаўнікі сельскага бізнесу і мясцовыя жыхары.

Як падацца?
Дзеля таго, каб паўдзельнічаць, неабходна даслаць запоўненую заяўку на рускай або беларускай мове з абаснаваннем неабходнасці ўдзелу ў пазнавальным візіце на электронны адрас:  [email protected].. Апошні дзень падачы – 15 чэрвеня 2017 г. 
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне: +37529 3075543.