Новая Еўразія: Вакансіі асістэнта праектаў і бухгалтара
Установа "Новая Еўразія" запрашае на працу бухгалтара і асістэнта па праектах. Кандыдаты мусяць да 15 сакавіка 2015 года даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст, які можа быць напісаны ў адвольнай форме. Дасылаць заяўку з кантактнымі дадзенымі неабходна на электронны адрас: [email protected]. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв'ю. Арганізацыя прапануе цікавую, творчую працу ў крэатыўнай камандзе, прафесійнае развіццё, сацыяльны пакет.
Патрабаванні да кандыдатаў на вакансію "Бухгалтар":
- вышэйшая адукацыя ў сферы эканомікі,
- досвед працы на пасадзе бухгалтара (мінімум 2 гады),
- добрае валоданне 1С бухгалтэрыя, "Кліент-Банк", Microsoft Excel,
- веданне ангельскай мовы,
- ініцыятыўнасць і матываванасць да працы ў камандзе,
- стрэсаўстойлівасць і магчымасць катраляваць некалькі працэсаў адначасова.
Асноўныя абавязкі:
- бухгалтарскі ўлік "Банк-Кліент", каса, авансавыя справаздачы і інш.,
- распрацоўка бюджэту праектаў і праграмаў,
- праверка мэтавага расходу сродкаў па заключаных дамовах,
- бухгалтарскія і фінансавыя справаздачы аб рэалізацыі праектаў, у тым ліку міжнароднай тэхнічнай дапамогі,
- маніторынгавыя візіты да арганізацыяў-атрымальнікаў сродкаў мэтавай фінансавай дапамогі,
- распрацоўка крытэраў і правядзенне тэндэраў, разгляд камерцыйных прапановаў, афармленне тэндэрнай дакументацыі,
- узаемадзеянне з атрымальнікамі мэтавай фінансавай дапамогі па пытаннях своечасовай фінансавай справаздачы адпаведна з працэдурамі і патрабаваннямі Ўстановы і донараў,
- ажыццяўленне закупак, звязаных з праграмнай і адміністратыўнай дзейнасцю Ўстановы.
Патрабаванні да кандыдата на вакансію "Асістэнт па праектах":
- вышэйшая адукацыя ў сферы эканомікі, бізнэсу, гуманітарных навук, досвед у вызначаных сферах,
- здольнасць працаваць з дадзенымі, фактамі, інфармацыяй,
- здольнасць наладжваць супрацоўніцтва і працаваць у камандзе,
- пунктуальнасць, камунікабельнасць, аператыўнасць,
- здольнасць кантраляваць некалькі відаў дзейнасці адначасова,
- выдатнае валоданне MS Office,
- пісьмовая і вусная ангельская мова,
- вітаецца досвед працы ў некамерцыйным сектары і/альбо ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Асноўныя абавязкі:
- садзейнічанне дырэктару і мэнэджэрам па кіраванні праектамі ў адміністратыўнай і праграмнай сферах,
- арганізацыя семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў (лагістыка, дакументазварот і інш.),
- пісьмовы і вусны пераклад матэрыялаў, выступаў і інш.,
- садзейнічанне ў складанні бягучых і перыядычных справаздачаў.
Паводле Eurasia.by.