Новая Еўразія: Канферэнцыя па развіцці сельскай Беларусі
29-30 траўня ў Мінску ўстанова "Новая Еўразія" праводзіць канферэнцыю "Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі". Мерапрыемства ладзіцца ў межах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу, Фонду "Еўразія" (за сродкі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID). Дадзены праект скіраваны на развіццё партнёрства паміж мясцовымі ўладамі, бізнэсоўцамі, грамадзянамі і некамерцыйнымі арганізацыямі для ўзмацнення гаспадарчай актыўнасці і павышэння ўзроўню жыцця на сельскіх тэрыторыях.
Мэта канферэнцыі - прэзентацыя праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі" і ўмоў удзелу ў яго мерапрыемствах (гл. тут)
На канферэнцыю запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Беларусі, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, некамерцыйныя арганізацыі, мясцовыя ўлады, установы адукацыі, прадстаўнікі бізнэсу і грамадскай супольнасці з рэгіёнаў Беларусі.
Арганізатары прапануюць кампенсацыю транспартных выдаткаў, звязаных з удзелам у канферэнцыі, забяспечваюць харчаванне і пражыванне падчас мерапрыемства.
Канферэнцыя пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Газеты "Праўда", 11, Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау. Каб спампаваць праграму мерапрыемства, націсніце сюды.
Для ўдзелу неабходна да 22 траўня (уключна) запоўніць анлайн-анкету. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (017) 204 87 02 (Юлія), альбо на е-мэйл: [email protected].
Паводле Eurasia.by.