"Ноч Бетховена": Трэнінг ў Італіі для музыкаў

З 24 ліпеня па 4 жніўня 2015 года ў Венецыі адбудзецца трэнінг дла маладых таленавітых музыкаў "Ноч Бетховена".

"Ноч Бетховена" – гэта міжнародная сустрэча маладых музыкаў з розных краінаў, якая ладзіцца ў нефармальнай творчай абстаноўцы для сумеснага музіцыравання з мэтаю ажыццяўлення сумеснага музычнага выступу-перформансу ("зайграць адным аркестрам").

Сустрэча скіравана на падтрымку міжнародных адносінаў і развіццё міжкультурнай камунікацыі.

Сёлета сустрэча адбудзецца ў горадзе Басана-дэль-Грапа, бліз Даламітавых Альпаў (Італія).

З беларускага боку запрашаюцца 8 удзельнікаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-30 гадоў,
  • музычная адукацыя,
  • спецыялізацыя: скрыпка, альт і альтгорн,

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа ў Італію, ажыццяўляюць візавую падтрымку і аплочваюць кошт візы. Рэгістрацыйны ўнёсак удзельніка складае 40 еўра.
Кандыдатам неабходна да 30 красавіка 2015 года ліставаць на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Італія"). У лісце неабходна пазначыць: прозвішча і імя, узрост, горад, звесткі пра музычную адукацыю, кантактныя дадзеныя (е-мэйл і нумар тэлефона).

Праект "Ноч Бетховена" ажыццяўляецца ў межах праграмы "Erasmus+".

 

Паводле Ampby.org.