New Diplomacy: Стыпендыяльная праграма для журналістаў Усходняга партнёрства

Некамерцыйная асацыяцыя New Diplomacy (Прага, Чэхія) прапануе стыпендыяльную праграму для журналістаў з краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі). Праграма "Independent Journalism Fellowship for Eastern Partnership Countries" скіравана на ўдасканаленне прафесійных стандартаў журналістыкі ў часе асвятлення падзей на постсавецкай прасторы.

Тэрмін праграмы - са жніўня 2016-га па люты 2017-га года. Навучанне ўключае 5 тыдняў практыкі ў краінах, якія адносна нядаўна далучыліся да Еўразвязу (у прыватнасці, у краінах Балтыі і Вышаградскай групы).

Арганізатары аплочваюць авіяквіткі, стыпендыяты атрымліваюць 3 тыс. даляраў ЗША на пражыванне (на працягу 5-ці тыдняў стажыроўкі), суткавыя выдаткі, мясцовы транспарт, візу.

Набор удзельнікаў ідзе да 20-га чэрвеня 2016 года.

Падрабязнасці - тут.

 

 

Паводле IJnet.org.