NED: Стыпендыі імя Рэйгана-Фасэла для журналістаў

Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED, Злучаныя Штаты) прымае заяўкі журналістаў на ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. Праграма знаёміць з асновамі дэмакратыі і дае магчымасць даведацца, якім чынам скіраваць сваю дзейнасць на яе падтрымку. Тэрмін дзеяння праграмы - 2017-2018 гады. Удзельнікі правядуць 5 месяцаў у Вашынгтоне і далучацца да працы Міжнароднага форуму дэмакратычных даследаванняў. Валоданне ангельскай мовай для кандыдатаў абавязковае.

Удзельнікі праграмы атрымаюць штомесячную стыпендыю, пакрыццё медыцынскай страхоўкі, кампенсацыю авіяквіткоў у два бакі.

Дэдлайн - 15 кастрычніка 2016 года. Больш інфармацыі - на гэтай старонцы.

Паводле IJnet.org.