NED: Гранты для незалежных СМІ
Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED, Злучаныя Штаты) прымае заяўкі на гранты для падтрымкі праектаў, якія маюць дэмакратычныя мэты і скіраваны на замацаванне дэмакратычных інстытутаў. Падаць заяўку на атрыманне грантаў могуць: незалежныя медыяарганізацыі, грамадскія суполкі і асацыяцыі, няўрадавыя арганізацыі. Фонд вітае заяўкі арганізацый, якія працуюць у краінах нядаўна ўсталяванай дэмакратычнай формы кіравання, паўаўтарытарных краінах, рэпрэсіўных грамадствах і краінах, якія праходзяць шлях пераходу да дэмакратыі.
Памер грантаў залежыць ад масштабу, значнасці, сферы праекту. Сярэдні грант складае каля 50 тыс. даляраў ЗША на 1 год.
NED зацікаўлены ў прапановах грамадскіх арганізацый, якія скіраваны на спрыянне і абарону правоў чалавека, вяршэнства закону, падтрымку свабоды інфармацыі і незалежных СМІ, садзейнічаюць транспарэнтасці і пададказнасці. Дэдлайн - 15 красавіка 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Паводле IJnet.org.