NED: Гранты для медыяпраектаў
Незалежныя медыяарганізацыі, грамадскія групы і асацыяцыі могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых грантаў.
Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) прымае заяўкі няўрадавых арганізацыяў і незалежных СМІ на гранты ў падтрымку праектаў, што маюць мэтай дэмакратыю і ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў.
NED прымае заяўкі арганізацыяў, якія працуюць у разнастайным асяроддзі: у краінах з нядаўна ўсталяванай дэмакратыяй, паўаўтарытарных краінах, у краінах, што пераходзяць да дэмакратыі і г.д.
Сумы грантаў вар'ююцца і залежаць ад сферы дзеяння і маштабу праектаў. Тэрмін сярэдняга гранта складае 12 месяцаў, памер - каля 50 тыс. даляраў ЗША. Фонд NED зацікаўлены ў прапановах грамадскіх арганізацыяў, скіраваных на ахову правоў чалавека, вяршэнства закону, падтрымку свабоды інфармацыі і незалежных СМІ, а таксама садзейнічанне празрыстасці і падсправаздачнасці.
Заяўкі прымаюцца да 3-га красавіка 2014 года.
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.