Навуковая летняя школа салідарнасці ў Варшаве

3-9 ліпеня 2017 навуковая Летняя школа “Салідарнасць без межаў”  (Варшава, Польшча) прапануе 7-дзённы курс, што ахоплівае ўсе магчымыя  тэарытычныя і метадалагічныя аспекты транснацыянальнай салідарнасці. На занятках будуць звяртацца да такіх тэм, як прававая аснова салідарнасці ў Еўрапейскім Саюзе, сеткавы аналіз на аснове салідарнасці, даследаванне транснацыянальных альтэрнатыўных арганізацый, салідарнасць у публічным дыскурсе і шмат чаго яшчэ. Апошні тэрмін для падачы заяўкі і ўрыўка публікацыі – 15 студзеня.


Удзельнікі – студэнты і студэнкі — PhD  і пашыраных магістарскіх праграм, атрымаюць унікальную магчымасць  паўдзельнічаць ў семінарах, якія будуць весці выдатныя еўрапейскія навукоўцы, хто працуе ў полі салідарнасці. Прыблізны расклад заняткаў можна паглядзець тут.

Для удзелу ў летняй школе неабходна:

•    быць студэнтамі PhD  праграмы або пашыранай магістарскай праграммы з любой краіны свету  ў галіне паліталогіі, сацыялогіі, эканомікі, медый, геаграфіі, антрапалогіі, адукацыі ды інш.
•    добра ведаць ангельскую мову, бо ў часе навучання неабходна будзе выконваць розныя заданні, чытаць адпаведную літаратуру і актыўна ўдзельнічаць у саміх семінарах;
•    удзел у летняй школе бясплатны, аднак арганізатары не пакрываюць выдаткі на пражыванне. Тым не менш, у ахвотных ёсць шанец пазмагацца за адзін з чатырох грантаў на пакрыццё коштау жылля.
 

Як падацца?
Кандыдатаў запрашаюць запоўніць заяўку і адаслаць разам з ёй урывак са сваёй уласнай навуковай працы  па тэме салідарнасці –  памерам у 300 слоў. Дваццаць паспяховых кандыдатаў будуць запрошаны падаць поўную  працу да 10 ліпеня 2017 г. Заяўкі і ўрывак з публікацыі варта дасылаць на адрас: [email protected] – не пазней за 15 студзеня 2017 г.
Каб падаць заяўку – трэба зарэгістравацца тут. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па адрасе сеціўнай пошты:   [email protected].

Крыніца: transsol.eu