Навучанне ва онлайн універсітэце University of the People

Універсітэт University of the People (UoPeople) з'яўляецца першым у свеце некамерцыйным акрэдытаваным універсітэтам, які дазваляе студэнтам і студэнткам вучыцца бясплатна онлайн. Універсітэт дае адкрыты доступ да атрымання вышэйшай адукацыі студэнтам і студэнткам з усяго свету. UoPeople дае доступ да навучання ў вышэйшай навучальнай установе выпускнікам старэйшай школы, не прымаючы да ўвагі іх фінансавы, геаграфічны, сацыяльны статус, або фізічныя абмежаванні. У лютым 2014 універсітэт атрымаў акрэдытацыю ад акрэдытацыйнай камісіі Distance Education Accrediting Commission, а таксама ад упаўнаважанай акрэдытацыйнай камісіі па адукацыі ў ЗША. Дэдлайн 5 кастрычніка.

Універсітэт прадстаўляе студэнтам і студэнткам бясплатнае навучанне: не абавязаны плаціць ні за навучанне, ні за навучальныя матэрыялы. Студэнты павінны аплаціць плату пры падачы заяўкі на паступленне (50 $) і ў канцы курсу плату за экзамены (100 $). Але калі студэнты не маюць магчымасці аплаціць і гэтую суму, універсітэт прапануе шэраг стыпендый.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • скончылі навучанне ў старэйшай школе;
  • выдатна валодаюць англійскай мовай;
  • маюць доступ да кампутару і інтэрнэту.

 

Для залічэння ва ўніверсітэт студэнты павінны падаць на разгляд такія дакументы:

  • афіцыйную копію дыплома сумесна з копіяй транскрыптаў з ацэнкамі, якія павінны быць адпраўлены ва ўніверсітэт UoPeople ад афіцыйнага органа (Міністэрства адукацыі, або школы);
  • арыгінал дыплома або фотакопію дыплома;
  • дакумент, які пацвярджае веданне англійскай мовы (кандыдаты, якія не могуць даць тэст на веданне англійскай, павінны прайсці тэст па навучанні англійскай у універсітэце UoPeople).

 

Дакументы павінны быць атручаныя ў офіс у Пасадэне, Каліфорнія. Дакументы, якія не на англійскай, павінны мець афіцыйны пераклад.

Крыніца: www.uopeople.edu