Навучанне ў ЗША ва ўніверсітэце Watson

Watson - гэта ўніверсітэт новага пакалення, які быў пабудаваны на перакананні, што ўніверсітэт - гэта месца, дзе студэнты змогуць абмяркоўваць ідэі будучага, атрымліваць настаўніцтва ад вядучых сусветных лідараў, прадпрымальнікаў і наватараў. Заяўкі прымаюцца рэгулярна, дэдлайн 15 сакавіка.

Watson знаходзіцца ў Каларада, ЗША. Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы змогуць наведаць семінары і майстар класы вядучых сусветных лідараў, прадпрымальнікаў і ментараў. Студэнты і студэнткі засвояць тэорыю і практыку такіх прадпрымальніцкіх навыкаў, як: спачуванне, крэатыўнасць, устойлівасць, вытрымка, самазагрузка, праца ў камандзе.

Студэнты могуць правесці ва ўніверсітэце або 1 семестр, альбо паступіць на 3х гадавое навучанне для атрымання ступені бакалаўра. Універсітэт прапануе шэраг стыпендый для аплаты навучання. Патрабаванні да кандыдатаў: заяўкі прымаюцца ад студэнтаў-наватараў, лідараў і прадпрымальнікаў.

Крыніца: watson.lynn.edu