Навучанне ў ЗША: Праграма падрыхтоўкі для школьнікаў

З 1-га траўня па 30-га лістапада 2015 года ў Мінску ладзяцца інтэнсіўныя заняткі для навучэнцаў 9-10 класаў з Беларусі, якія плануюць паступаць у амерыканскія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Праграма заняткаў "Competitive College Club" (CCC) распрацавана для паступлення ва ўніверсітэты Злучаных Штатаў з мэтай атрымання першай міжнароднай ступені вышэйшай адукацыі (бакалаўр) у 2016 ці 2017 навучальным годзе.

На працягу некалькіх месяцаў удзельнікі праграмы палепшаць свае веды ангельскай мовы, прасунуцца ў напісанні матывацыйных эсэ, акадэмічным пісьме і чытанні, здачы стандартызаваных тэстаў ды іншых навыках, патрэбных для паступлення. Праграма скіравана на развіццё самаадукацыі і выкарыстанне анлайн-рэсурсаў.

Навучальная праграма не гарантуе залічэнне ў амерыканскі ўніверсітэт ці атрыманне фінансавай падтрымкі, але скіравана на набыццё карысных навыкаў для дасягнення гэтае мэты.

Каардынатары праграмы - прадстаўнікі глабальнай сеткі "Education USA" - выступяць у якасці лектараў, кансультантаў і памочнікаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • жаданне вучыцца ў Злучаных Штатах,
  • беларускае грамадзянства,
  • навучанне ў 9-10 класе,
  • высокая паспявальнасць і вывучэнне ангельскай мовы ў школе,
  • ініцыятыўнасць,
  • падрыхтаванасць да рэгулярнага наведвання заняткаў і адказнага выканання анлайн-заданняў.

Удзел у праграме бясплатны.

Навучанне будзе складацца з сустрэч з носьбітамі ангельскай мовы, практыкі напісання матывацыйных і акадэмічных эсэ, абмеркавання кніг і фільмаў на ангельскай мове, падрыхтоўкі да здачы тэстаў TOEFL і SAT, валанцёрскай працы і камунікацый.

Вочныя сэсіі будуць ладзіцца ў Мінску 1-2 разы на месяц, але асноўныя заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна ў выглядзе:
1. Відэа-семінараў і канферэнцый,
2. Удзелу ў дыскусіях,
3. Выканання індывідуальных і групавых заданняў.

Сувязь з удзельнікамі праграмы будзе адбывацца індывідуальна да заканчэння паступлення ў амерыканскі ВНУ.

Для удзелу ў праграме неабходна да 20 красавіка 2015 года запоўніць анлайн-заяўку (па-ангельску) разам з выпіскай адзнак за чвэрці (на рускай мове), завераную пячаткай школы (за мінулы і цяперашні навучальны год) на е-мэйл: [email protected].
Вынікі набору будуць абвешчаны да канца красавіка. Магчыма, кандытаты будуць запрошаны на анлайн-сумоўе перад канчатковым прыняццем рашэння аб іх удзеле.

 

Паводле Adukacyja.info.