Навучанне ў ЗША па праграме Фулбрайта

Да 15 траўня 2017 года можна паспець падаць дакументы на навучанне ў ЗША па магістарскай і аспірантскай праграме Фулбрайта. Праграма дае магчымасць навучання ў адным з універсіттаў ЗША або правядзення даследаванняў па усіх дысцыплінах.

Гранты выдаюцца на конкурснай аснове наступным катэгорыям грамадзян:

  • выпускнікам ВНУ — на навучанне ў магістратуры аднаго з універсітэтаў ЗША з мэтай атрымання ступені магістра (Master’s, АКРАМЯ MBA);  Працягласць знаходжання па гэтых грантах – ад 1 да 2 гадоў.
  • аспірантам — на правядзенне навукова-даследчай працы ва ўніверсітэце або архіве ЗША і збору матэрыялаў для кандыдацкай дысертацыі.

Стыпендыянты праграмы атрымаюць візу J-1 і пасля заканчэння граната абавязаны вярнуцца ў сваю краіну. 

Грант уключае:

  • аплату навучання ва ўніверсітэце;
  • штомесчную стыпендыю;
  • абмежаваную медычную страхоўку;
  • аплату транспартных выдаткаў.


Патрабаванні

  • асобы, якія маюць кандыдацкую ступень, не могуць удзельнічаць у гэтай праграме;
  • мець дыплом пра скончаную вышэйшую адукацыю (дыплом спецыяліста або эквівалент ступені бакалаўра ці магістра) да 15 траўня 2017 г.
  • валоданне ангельскай мовай у межах, неабходных для навучання і выканання даследчага праекта: Internet Based TOEFL – мінімум 80 балаў для тэхнічных, натуральных,  шэрагу гуманітарных і творчых спецыяльнасцей, або мінімум 100 балаў для такіх дысцыплін, як журналістыка, паліталогія, публічнае адміністраванне, права, сацыялогія, эканоміка, праходжанне тэстаў аплочвае праграма Фулбрайта;
  • узрост: дата нараджэння – не раней за 15 траўня 1985 г.

Больш падрабязна чытайце тут:  і звяртаце ўвагу на ўмовы ўдзелу для Беларусі. (трэба клікнуць па мапе).

Крыніца: eca.state.gov