Навучанне ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе (Латвія)

Шведскі ўрад прапануе 20 грантаў для лепшых выпускнікоў школ і студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Грузіі для навучання ў Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе (Латвія) і атрымання ступені бакалаўра па спецыяльнасці "Эканоміка і Бізнес".

Грант складае 30 тыс. еўра і кампенсуе выдаткі студэнта на працягу 3-х гадоў: кошт навучання (6 тыс. еўра на год), пражыванне (2 тыс. еўра на год), стыпендыю (200 еўра штомесяц).

Патрабаванні да кандыдатаў:

- наяўнасць атэстата аб сярэдняй адукацыі, атрыманага да ліпеня 2016 года або раней;

- сярэдні бал па па матэматыцы і ангельскай мове - не ніжэй за 7 (па 10-бальнай шкале).

Кандыдаты мусяць:

 

     1. Да 8 красавіка 2016 года запоўніць анлайн-анкету, якая ўключае:

     - звесткі пра сабе (з кантактнымі дадзенымі);

     - скан-копію атэстата ці выпіску адзнак за першыя паўгады (для выпускнікоў 2016 года);

     - матывацыйны ліст (максімум 400 словаў);

     - граматы, лісты падзякі, сертыфікаты, іншыя дыпломы - усе дакументы, якія сведчаць пра дасягненні, пазакласную актыўнасць.

 

     2. 23 красавіка прайсці ўступны тэст на ангельскай мове ў Мінску альбо наступных гарадох: Рыга, Кішынёў, Кіеў, Талін, Вільнюс, Санкт-Пецярбург, Тбілісі. Іспыт уключае 3 дысцыпліны: "Ангельская мова", "Матэматыка", "Логіка". Тэставыя заданні скіраваны на ацэнку крытычнага й аналітычнага мыслення кандыдата.

 

     3. З 9 па 20 траўня прайсці сумоўе на ангельскай мове. Працяг сумоўя - паўгадзіны.

 

26 траўня 2016 года арганізатары абвесцяць прозвішчы абраных кандыдатаў і вышлюць ім пацверджанні аб залічэнні і дакументы, неабходныя для Амбасады Латвіі. Каб атрымаць інфармацыю пра навучальную праграму, калі ласка, націсніце сюды. З дадатковымі пытаннямі можна ліставаць на е-мэйл: [email protected] (Дар’я).

 

Паводле Adukacyja.info.