Навучанне ў Пекіне The Yenching Academy of Peking University
Пекінскі ўніверсітэт The Yenching Academy of Peking University прапануе ўсім жадаючым паступіць на навучанне на праграму Master's degree in China Studies. Гэтая праграма спецыяльна распрацавана для вывучэння Кітая за рамкамі традыцыйных гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Навучанне праводзіцца на англійскай мове. Пекінскі ўніверсітэт прапануе студэнтам і студэнткам праграмы стыпендыю, якая пакрывае плату за навучанне, пражыванне ў кампусе ўніверсітэту і авія-пералёт у Пекін і назад пасля заканчэння навучання. Дэдлнай: 15 студзеня 2018.
Студэнты і студэнткі будуць працаваць у малых групах і такім чынам змогуць стварыць цесныя зносіны паміж прадстаўнікамі розных дысцыплін, і канцэпцый і ўтвараць спрыяльныя ўмовы для абмену ідэямі і ўзаемнага навучання. Таксама ўсе замежныя студэнты змогуць прайсці курс навучання кітайскай мове, а кітайскія студэнты будуць вывучаць замежную мову.
Для замежных студэнтаў і студэнтак навучанне на праграме разлічана на 12 месяцаў, а для студэнтаў і студэнткі з Кітая навучанне на праграме будзе працягласцю ў 24 месяца. Навучання будзе не толькі ў восеньскія і вясновыя семестры, летам таксама будзе дадатковае навучанне на праграме. Па заканчэнні гадавой праграмы студэнты і студэнткі могуць застацца яшчэ на год для заканчэння даследавання і абароны дыпломнай працы. У залежнасці ад праекту і акадэмічнай паспяховасці студэнты і студэнткі могуць прэтэндаваць на падаўжэнне стыпендыі на другі год.
Навучацца на праграме могуць студэнты і студэнткі, якія:
- могуць пачаць навучанне з верасня 2018;
- маюць выдатную паспяховасць;
- выдатна валодаюць англійскай мовай;
- уцягнуты ў пазакласную дзейнасць, грамадскія працы, грамадскія арганізацыі;
- маюць лідарскі патэнцыял;
- маюць ступень бакалаўра ў любой дысцыпліне, атрыманую ня пазней за 31 жніўня 2018;
- перавага аддаецца студэнтам, якія ва ўзросце 25 гадоў і маладзейшым;
- у краінах, у якіх вайсковая служба з'яўляецца абавязковай, узрост студэнта можа быць 27 гадоў і маладзейшым.
Усе, хто жадае навучацца на праграме Master's degree in China Studies, павінны зарэгістравацца на партале ўніверсітэту Peking University і падаць на разгляд такія дакументы:
- рэгістрацыйная форма;
- рэзюмэ;
- матывацыйны ліст;
- выпіска з апошнімі ацэнкамі;
- 2 рэкамендацыйных лісты;
- вынік тэсту на веданне англійскай (IELTS / TOEFL / Cambridge / CEFR)
Дакументы павінны быць на англійскай мове.
Крыніца: yenchingacademy.org