Навучанне ў магістратуры/аспірантуры ўніверсітэта Birkbeck, University of London, аддзялення School of Arts
Аддзяленне School of Arts, універсітэта Birkbeck, University of London, прапануе 15 даследчых стыпендый ARS для студэнтаў магістратуры/аспірантуры (M.Phil / PhD). Стыпендыі ўяўляюць сабой поўную або частковую аплату навучання ва ўніверсітэце для студэнтаў і студэнтак усіх краін, якія паступаюць альбо на дзённую форму навучання, альбо на завочную. Падаць заяўку на паступленне на праграму неабходна да 15 студзеня 2018 года.
На стыпендыю могуць прэтэндаваць усе студэнты і студэнткі, якія паступаюць на пасля дыпломную праграму такіх факультэтаў: англійская мова і гуманітарныя навукі, гісторыя мастацтваў, кінематаграфія, журналістыка і даследаванне культур і моў і таксама праграма мастацтваў і гуманітарных навук аспірантуры (English & Humanities, History of Art, Film , Media & Cultural Studies andCultures and Languages and Arts and Humanities Doctoral Programme).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме могуць усе студэнты і студэнткі, якія паступаюць на даследчую праграму працягласцю ў адзін год (дзённая форма навучання) і працягласцю ў два гады (завочная форма навучання).
- кандыдатуры студэнтаў з ЕС і Вялікабрытаніі, якія паступілі на завочнае навучанне таксама могуць атрымаць стыпендыю.
- студэнты, якія ўжо навучаюцца на першым курсе (вочнае навучанне) або першым і другім курсе (завочнае навучанне) таксама могуць падаваць заяўку на стыпендыю.
- студэнтам перш неабходна ўсталяваць кантакт з навуковым кіраўніком, і дэталёва вывучыць працэс падачы заяўкі.
Бланк заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме можна спампаваць на сайце арганізатараў. Бланк павінен быць запоўнены кандыдатам або кандыдаткай і адпраўлены на [email protected] да 14 лютага 2018 года. Усе пытанні можна дасылаць на [email protected].
Крыніца: bbk.ac.uk