Навучанне ў магістратуры ў ЗША па праграме Фулбрайта для замежных студэнтаў

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае пра наяўнасць 2-х стыпендый для бакалаўраў (выпускнікоў ці маладых спецыялістаў) з Беларусі для навучання ў магістратуры ў ЗША па Праграме Фулбрайта для замежных студэнтаў у 2017-2018 навучальным годзе.

Праграма дазваляе ажыццяўляць даследаванні і навучацца (максімум 2 гады) ва ўніверсітэтах ЗША па магістарскіх праграмах у галіне бізнес-адміністравання, эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і менеджменту, дзяржкіравання, аховы здароўя, публічнай палітыкі.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, авіяпералёт, медыцынскую страхоўку.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства і пражыванне ў Беларусі;
  • выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай;
  • наяўнасць ступені бакалаўра.

Праграма дае роўныя магчымасці ўдзельнікам, незалежна ад расы, колеру скуры, гендэру, сэксуальнай арыентацыі, веравызнання, нацыянальнасці, этнічнай прыналежнасці, роднай мовы, інваліднасці, г.д.

Дэдлайн - 5 снежня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: [email protected]. Падрабязней - на гэтай старонцы.

Паводле Амбасада ЗША ў Беларусі