Навучанне ў магістратуры ў Японіі са стыпендыяй 150 000 yen/месяц
Стыпендыя Graduate School of Science Scholarship for International Students (GSS Fellowship) дае магчымасць замежным студэнтам і студэнткам атрымаць ступень магістра за мяжой. Мэта стыпендыі: даць фінансавую падтрымку замежным студэнтам, якія абавязаны аплачваць сваё навучанне; павялічыць колькасць замежных студэнтаў у Японіі. Арганізатары прапануюць штомесячную стыпендыю памеры 150 000 yen. Дакументы прымаюцца 2 разы на год: 1 - 31 кастрычніка 2017 - навучанне з красавіка 2018 і 1 красавіка - 1 траўня 2018 - навучанне з верасня 2018.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- стыпендыю могуць атрымаць замежнікі, якія паступілі на навучанне на магістарскую праграму - Graduate School of Science;
- навучанне можа пачынацца з красавіка 2018 або з верасня 2018;
- у прыярытэце студэнты праграмы University of Tokyo Research Internship Program;
- кандыдаты, якія ўжо знаходзяцца ў Японіі, не могуць прэтэндаваць на стыпендыю.
Як падаць заяўку:
- напісаць заяўку на атрыманне стыпендыі;
- рэкамендацыйны ліст.
Дакументы неабходна адправіць на:
International Liaison Office Graduate School of Science,
the University of Tokyo Room 101,
Faculty of Science Bldg. 1
7-3-1, Hongo Bunkyo-ku Tokyo 113-0033 JAPAN
Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на [email protected]
Крыніца: s.u-tokyo.ac.jp