Навучанне ў Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі (Варшава-Кракаў)

Еўрапейская акадэмія дыпламатыі ладзіць 13-ты набор навучэнцаў.

Адмысловая адукацыйная праграма ўключае лекцыі знакамітых палітыкаў і дзеячаў, каля 50 гадзін воркшопаў, навучальныя візіты і г.д. Запрашаюцца студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў, маладыя прафесіяналы, якія жадаюць зрабіць міжнародную кар'еру.

Акадэмія дае магчымасць пазнаёміцца з будучымі лідэрамі ў палітыцы і дыпламатыі з 15-ці краін свету.

Навучанне ладзіцца на працягу 7-мі ўікэнд-сесій у Варшаве і адной сесіі ў Кракаве. Кошт навучання - 745 еўра або 755 еўра (у растэрміноўку).

Дэдлайн першага адбору кандыдатаў - 31 ліпеня, другога туру - 7 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронны адрас: [email protected] (спадарыня Małgorzata Zawadzka, каардынатарка).

 

Паводле Edu-Active.com.