Навучальны візіт у Польшчу для актывістаў і актывістак беларускіх НДА

У рамках праграмы «Прафесійнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў і арганізацый з Беларусі» адбудзецца навучальны візіт у Польшчу актывістаў і актывістак беларускіх НДА. Bізіт у Польшчы адбудзецца 8–13 красавіка 2019. Выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме: праезд, пражыванне (двухмесныя нумары) ды харчаванне пакрываюць арганізатары. Для падачы заяўкі трэба адправіць інфармацыю аб жаданні ўдзельнічаць на адрас электроннай пошты [email protected] – у адказе атрымаeце фармуляр aнкеты, які трэба запоўніць і адправіць таксама на адрас: [email protected] да 17:00 (беларускага часу), 15 сакавіка з пазначэннем «НДА 2019».

Падчас візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы даведваюцца пра дзейнасць няўрадавых арганізацый у Польшчы ў сферы актывізацыі грамадзян. Таксама даведваюцца пра важкасць сувязі паміж арганізацыяй і яe найбліжэйшым асяродздзем дзеля забеспячэньня большай стабільнасці арганізацыі і лакальнай салідарнасці ў выпадку неспрыяльных умоваў для яе дзейнасці.

Візіт будзе доўжыцца 6 дзён:

  • на першы дзень запланаваны майстар-класы для азнаямлення ўдзельнікаў і ўдзельніц з агульнымі пытаннямі актывізацыі і ўкаранення арганізацыі ў мясцовай супольнасці ды пошуку альтэрнатыўных крыніц падтрымкi яе дзейнасці; кожны ўдзельнік і ўдзельніца будзе мець магчымасць апрацаваць свой дыягназ лакальнага асяроддзя (Варшава);
  • на працягу чатырох дзён адбудуцца сустрэчы з выбранымі арганізацыямі і грамадскімі лідарамі і лідаркамі. Арганізатары пакажуць практычнае прымяненне дыягназу, а таксама вопыт арганізаціаў, якія паспяхова ўключаюць жыхароў у сваю дзейнасць; якія атрымалі падтрымку з мясцовага асяроддзя, эфектыўна выкарыстоуваюць мясцовыя крыніцы падтрымкі, знаходзяць аднадумцаў, алтэрнатыуныя спосабы фінансіраваня. (Варшава + 2-3 гарады/мясцовасці);
  • на шосты дзень плануецца падсумоўваючы майстар-клас, падчас якога будзе аналіз падрыхтаваных удзельнікамі і ўдзельніцамі. Таксама будзе  супольны аналіз: што маем? чаго нам не хапае?, так, каб удзельнікі і ўдзельніцы змаглі рэалізаваць адну з ідэяў пасьля вяртання з навучальнага візіту (Варшава).


Заяўку могуць падаваць прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НДА ды ініцыятыў:

  • профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
  • маюць матывацыю, каб набыць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
  • якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцяў і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных дзеяннях на карысць сваёй грамады, у абароне патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
  • маюць уяўленне і матывацыю, каб атрыманыя ў Польшчы веды і вопыт укараніць у сваю дзейнасць у Беларусі;
  • у візіце ў Польшчу можа прыняць удзел толькі адзін чалавек ад арганізацыі. Заяўка складаецца з aнкеты на ўдзел (макс. 2 старонкі).



Перавага будзе аддавацца ўдзельніцам і ўдзельнікам, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • дзейнасць на карысць мясцовых супольнасцяў і грамадзян;
  • матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у дзейнасці ў Беларусі;
  • няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
  • наяўнасць рэкамендацыі ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.
  • узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце. Плануецца пераклад на беларускую мову.

Крыніца: oeec.by