Навучальны семінар – знаёмства з Германіяй ў Майнцы
16-24 жніўня 2017 года “Dіе Akademie für Belarus” запрашае на семінар у Майнц, які дапаможа глыбей пазнаёміцца з Германіяй.
З 2007 года “die Akademie für Belarus” арганізоўвае для студэнтаў і маладых выпускнікоў семінар, які дапамагае лепш спазнаць Нямеччыну. Усе мерапрыемствы праходзяць як у памяшканні народнай школы, так і ў арганізацыях, што прымаюць гасцей з Беларусі.
Семінар дапаможа бліжэй пазнаёміцца з палітыкай, грамадствам Германіі і Еўропы, індустрыяй, гандлем у Майнцы, сістэмай абароны правоў работнікаў, універсітэтам. Таксама ўдзельнікаў семінару чакаюць экскурсіі па Майнцы і Візбадэне, Франкфурце-на-Майне, Кёльне і паездка да гары Ларэля, а таксама сустрэчы з рознымі людзьмі.
Пасля сканчэння семінару кожны атрымае падцверджанне аб удзеле.
Патрабаванні:
- узрост – 18-35 гадоў;
- добрае валоданне нямецкай мовай;
- цікавасць да культуры, палітыкі і грамадства Нямеччыны.
Каб падаць заяўку на ўдзел, трэба даслаць
- запоўнены і падпісаны фармуляр заяўкі;
- матывацыйны ліст, у якім кандыдату трэба растлумачыць, чаму ён/яна жадае ўзяць удзел і які інтарэс да Нямеччыны мае (аб’ём – 1 старонка на нямецкай мове);
- жыццярыс (біяграфію) у таблічным выглядзе;
- пашпартны фотаздымак;
- падцверджанне ўзроўня валодання нямецкай мовай (альбо ліст ад спадарыні Susanne Bandau – DAAD-лектаркі, альбо падцверджанне ад свайго выклачыка нямецкай мовы).
Усе дакументы неабходна даслаць на адрас сеціўнай пошты [email protected].
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 90 еўра. Выдаткі на візу і медыцынскае страхаванне пакрываюцца арганізатарамі. Пражываць удзельнікі будуць у кватэрах/дамах сяброў мясцовай супольнасці, у якіх ужо ёсць досвед “кватэравання” ўдзельнікаў семінару. Сняданкі, абеды, а таксама вячэры (не заўжды) ўваходзяць у суму ўнёску. Важна: пра даезд у Майнц і дадому ўдзельнікі мусяць паклапаціцца самастойна. Дэдлайн – 31 траўня 2017 года.
Крыніца: adukacyja.info