Навучальны курс «Стварэнне відэа для арганізацыі» - тры дні інтэнсіўнага трэнінгу ў Мінску
Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (AДАіА) запрашае прайсці навучальны курс “Стварэнне відэа для арганізацыі”. Пачатак заняткаў - 4 лютага. Дэдлайн для падачы - 1 лютага.
Месца парвядзення: Мінскі міжнарожны адукацыйны цэнтр імя Й. Раў (адрас: праспект Газеты Праўда 11
Арганізатары вітаюць удзел прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне нефармальнай адукацыі.
За час семінараў удзельнікі пройдуць поўны цыкл стварэння відэапрадукта для сваё арганізацыі. праекта, сферы дзейнасці і г.д. Яны атрымаюць веды і авалодаюць асновамі напісання сцэнара, рэжысуры, аператарскага майстэрства, апрацоўкі відэа і гука. Па выніках трэнінга ўдзельнік з дапамогай трэнера створаць відэапрадукты.
Трэнер: Андрэй Палупанаў, рэжысёр, кіраўнік КінаШколы-студыі filmschool.by, дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно sockino.by.
Працягласць: 3 дні па 5 гадзін вучэбнай працы
Праграма:
4 лютага – «Канцэпцыя відэапрадукта»:
- прэзентацыя сваёй дзейнасці і паслуг арганізацыі;
- разнастайнасць аўдыя-візуальных срождкаў;
- як знайсці ідэю?
- ад тэмы да зверзадачы;
- чаго чакае глядач і як яго зацікавіць?
- нараджэнне вобразу;
- рэжысёрскі сцэнар.
11 лютага – «Асновы аператарскага працэсу і асновы адміністравання творчага працэсу»:
- экспазіцыя і кампазіцыя;
- работа з асвятленнем;
- рух камеры;
- унутрыкадравы мантаж;
- планаванне і стварэне календарна-пастановачнага плану;
- як правільна паставіць задачу акцёру?
25 сакавіка – «Асновы мантажа і гукарэжысуры»
- асновы і прынцыпы мантажу;
- тэмпарытм;
- колерная карэкцыя
- тытры і спецэфекты;
- апрацоўка гука;
- экспарт гатовага відэапрадукта;
- асаблівасці размяшчэння ў сетцы інтэрнэт.
Час парвядзення: з 11:00 да 18:00
Удзельнікам забяспечаць харчаванне, а таксама аплату выдаткаў, калі яны прыедуць з іншых гарадоў. Арганізатары вітацюць па 2 заяўкі на ўдзел ад адной арганізацыі.
Удзел ва ўсіх семінарах, рэгулярны ўдзел у камунікацыі, выкананне хатніх заданняў – абавязковае!
Для эфектыўнага ўдзелу у навучальным парцэсе, удзельнікам спатрэбіцца відэакамера або фотаапарат DSLR, а таксама ноўтбук для мантажу відэароліка.
Зарэгістравацца на ўдзел можна па гэтай спасылцы. Дэдлайн – да 1 лютага 2017 г. (23:59)
Крыніца: АДАіП (рассылка)