Навучальны курс па выкарыстанні месэнджэраў і сацыяльных сетка для СМІ

Да 10 студзеня 2017 г.  можна падаць заяўку на ўдзел у курсе "Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ». Практыка-арыентаваны курс навучыць, як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў для прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ і сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі. Курс стартуе 14.01.2017 у Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 25-26.02.2017 у Вільні пад кіраўніцтвам замежнага трэнера. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.

Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і месэнджарамі для кожнага ўдзельніка:
 

  • прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі і месэнджары;
  • стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках і месэнджарах;
  • асаблівасці размяшчэння рэкламы ў новых каналах камунікацыі;
  • мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
  • пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
  • аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.


Курс праводзіць медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, а таксама дырэктар Web and Market Сяргей Кузьменка, журналістка «Радыё Свабода» Юлія Коцкая і дырэктарка установы «Студэнцкая фабрыка думкі» (БОСС) Крысціна Мурашова.

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

  • Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і месэнджары, навошта яны патрэбны журналісту;
  • Якія месанджары папулярныя ў Беларусі і як імі карыстаюцца рэдакцыі;
  • Як скарыстаць новыя медыя для збору эксклюзіўнай інфармацыі;
  • Як прасоўваць свае тэксты, фота і відэа (SMM);
  • За што адказвае SMM-менеджэр у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэрыі ацэнкі яго працы;
  • Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках;
  • Як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі;
  • Якія трэнды SMM назіраюцца сёння ў Беларусі;
  • Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі;
  • Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта;
  • Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках.


Курс «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ» максімальна практыкаарыентаваны, прадугледжвае вялікі аб'ём самастойнай працы ўдзельнікаў.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

SMM-менеджэры рэдакцый СМІ, журналісты, якія вядуць рэдакцыйныя акаўнты и групы ў сацыяльных сетках.

АПІСАННЕ КУРСА:
Курс «Сацыяльныя сеткі і месэнджэры — платформа для СМІ» стартуе 14.01.2017 у Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 25-26.02.2017 у Вільні пад кіраўніцтвам замежнага трэнера.

Заняткі праходзяць раз на тыдзень па суботах.

Курс утрымлівае не менш за 8 практычных заданняў, якія трэба будзе выконваць ва ўказаны трэнерам тэрмін.

Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курса.

Кожнаму ўдзельніку курса будзе прадастаўлена магчымасць кансультацыі з трэнерам, а таксама дэталёвы разбор выканання практычных заданняў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: [email protected]  (з пазнакай «SMM») ДА 10 CТУДЗЕНЯ 2017 ГОДА.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе.

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

3. Просьба ў заяўцы даць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках і месэнджарах.

 Крыніца: baj.by