Навучальны курс Навыкі будучыні для цінэйджэраў
3-6 студзеня 2017 г. у Мінску будзе арганізаваны Навучальны курс “Навыкі будучыні для цінэйджэраў” для падлеткаў ва ўзросце 15-17 гадоў. Курс дапаможа хлопцам і дзяўчатам атрымаць веды і патрэніраваць навыкі, якія дапамогуць ім дамагацца поспеху ў жыцці.
Навучанне бясплатнае, харчаванне і транспарт да месцаў правядзення ўдзельнікі павінны браць самі на сябе. Заяўкі прымаюцца да 31 снежня 2016 г. Праграма курса, які будзе доўжыцца чатыры дні (з 15:00 да 18:00 з невялікімі перапынкамі), уключае:
• ДЗЕНЬ 1 – Парадыгма майго жыцця або Як уключыць патрэбную рэальнасць?
• ДЗЕНЬ 2 – Асабістыя перамогі: Праактыўнасць + Разуменне мэты + Канцэнтрацыя на істотным
• ДЗЕНЬ 3 – Грамадскія перамогі: эффектыўная камунікацыя + кіравнне канфліктамі + сінергія
• ДЗЕНЬ 4 – Шлях да пастаяннага ўдасканалення: Час для сябе + Ніколі не здавайся!
Акрамя таго, пасля заканчэння курса неабходна будзе займацца самаадукацыяй па тэме і выконваць практычныя заданні на платформе дыстанцыйнага навучання, што будзе займаць па дзве гадзіны на дзень. Навучанне будзе інтэрактыўнае без сумных лекцый, але са шматлікімі практыкаваннямі і цікавосткамі.
НАВОШТА ГЭТА ПАТРЭБНА?
“На пачатку жыццёвага шляху важна мець патрэбны арыенцір для руху наперад,” – сцвярджаюць арганізатары. Апроч таго, важна разумець, што патрэбна развіваць у саміх сабе дзеля эфектыўнага руху. Пасля навучальнага курсу падлеткі змогуць больш эфектыўна рэалізоўваць свой патэнцыял, хутчэй дасягаць пастаўленых мэтаў, як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Да таго ж, удзельнікі змогуць палепшыць свае ўменні ў фармуляванні думак, выступленні на публіцы, эфектыўнай камунікацыі, кіраванні канфліктам ды многім іншым.
Як патрапіць на курс?
Неабходна зрабіць чатыры простыя крокі:
1. Атрымаць бясплатны квіток: http://eventer.by/futureskills
2. На пазначаны адрас электроннай пошты прыйдзе інструкцыя па папярэдняй рэгістрацыі на Плфтформе дыстанцыйнага навучання (гэта трэба будзе зрабіць не пазней за суботу, 31 снежня 2016 г.).
3. Атрымаць персанальнае запрашэнне на Платформе на першую сустрэчу навучальнага курсу (запрашэнні будуць высылацца пасля выканання папярэдніх пунктаў).
4. Прыйсці на першую сустрэчу ў пазначаны час без спазненняў.
ДАВЕДКА. Начучальны курс распрацаваны ў межах дзейнасці EDU-HUB – Рэгіянальнага рэсурснага трэнінгавага цэнтра для спецыялістаў, якія працуюць з падлеткамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Цэнтр заснаваны ў 2014 г. на базе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” за падтрымкай Дзіцячага Фонда ААН. Курс праводзіцца стажорамі праграмы “сацыяльныя інтэрны – 5”.
КАНТАКТЫ. Па дадатковую інфармацыю пра навучальны курс звяртайцеся, калі ласка, да Віталя Нікановіча, менеджэра EDU-HUB, Намесніка Старшыні РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" - тэл. +375 29 869 39 21 (Viber, Whats App, Telegram), сеціўная пошта: [email protected] Skype: v_n_n_v
Паводле: www.kariera.by