Навучальны курс «Лічбавыя кампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці»

Курс «Лічбавыя кампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці» распрацаваны для лідараў/к грамадзянскай супольнасці: кіраўнікоў/ц арганізацый і лідараў/к груп актывістаў/к. Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца анлайн да 23:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе 10 сакавіка 2019 года (нядзеля).

Курс «Лічбавыя кампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці» з'яўляецца курсам змешанага навучання: у ім адначасова выкарыстоўваюцца анлайн-інструменты і оффлайн навучанне, у тым ліку - анлайн-тэст для самаацэнкі, тры оффлайн практычных семінара, кожны з якіх суправаджаецца індывідуальнымі хатнімі заданнямі і вебінарамі, а таксама анлайн-тэставанне.

Хочаце вывесці вашу арганізацыю на новы ўзровень з дапамогай лічбавых тэхналогій? Атрымаць новыя навыкі для паляпшэння ўзаемадзеяння з партнёрамі і мэтавымі групамі? Павысіць эфектыўнасць працы ўнутры каманды?

Новы курс змешанага навучання "Лічбавыя кампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці» дапаможа ацаніць бягучы ўзровень лічбавага развіцця вашай арганізацыі, выявіць прабелы і наяўныя прабелы і напрамкі паляпшэння работы і распрацаваць стратэгіі і планы развіцця арганізацый з улікам сучасных IT-рашэнняў для бізнесу і камунікацый.

Крыніца: dc.eapcivilsociety.eu