Навучальны курс «Эфектыўныя прэс-службы» (Мінск-Вільнюс)

Да 6 сакавіка 2017 г. спецыялісты па камунікацыях  недзяржаўных арганізацый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам, могуць паўдзельнічаць у навучальным курсе “Эфектыўня прэс-службы”, які будзе праходзіць у Мінску і Вільні з 11 сакавіка па 29 кастрыніка 2017 г. і арганізаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся да курса «Эфектыўныя прэс-службы».

Удзельнікі і ўдзельніцы курсу атрымаюць наступныя веды:

  • з чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй
  • як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ
  • якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць
  • калі правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол, ці увогуле медыясняданак
  • якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным пад час удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве
  • чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
  • як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашу дуду»;
  • як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі.


У часе праходжання курса кожны ўдзельнік ці ўдзельніца  пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію мерапрыемства ці кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і зможаце стаць  больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

Хто можа паўдзельнічаць
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
 

Апісанне курса
Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 11.03.2017 і і завершыцца — 29.04.2017. Складаецца з сямі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11:00 да 14:45
 

Трэнеры і эксперты
Аляксандр Люшкевіч, PR/медыяспецыяліст Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Вольга Герасенка, кіраўнік аддзела рэкламы і камунікацый ААТ «Авіякампанія «Белавія», Таццяна Кнацько, PR-мэнэджэр ММАЦ імя Й.Раў, Крысціна Мурашова, дырэктарка Установы «Студэнцкая фабрыка думкі» (БОСС), Вольга Сталярова,  PR-спецыяліст міжнароднага фонду ІДЭЯ, Андрэй Эзерын, дырэктар Камунікацыйнага агенцтва EZERIN`COM


Як паўдзельнічаць

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: [email protected] (з пазнакай PR) да 06.03.2017
Заяўка на ўдзел мусіцб утрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Навучанне бясплатнае, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Крыніца:baj.by