Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначана для падтрымкі мабільнасці студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячаў мастацтва. Праграма фінансуецца Міністэрствам адукацыі, навукі, даследавання і спорта Славакіі. Стыпендыі выдаткоўваюцца для абмену і стажыровак ў славацкіх вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах.
Суіскальнікамі стыпендый могуць быць грамадзяне краін Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, Еўразвязу, Узбекістана, Канады, Мексікі, Злучаных Штатаў, краін Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі, Аўстраліі, В'етнама, Егіпта, Ізраіля, Індыі, Інданэзіі, Кітая (уключаючы Тайвань), Новай Зеландыі, Рэспублікі Карэі, Таіланда, Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі, Японіі.
Тэрмін стыпендыяльнай праграмы для студэнтаў складае 3-10 месяцаў, аспірантаў, выкладчыкаў, навукоўцыў і дзеячаў мастацтва - ад 1 месяца да 1 года.
Стыпендыі прызначаны на пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне і г.д. падчас стажыровак у вышэйшых навучальных установах, навукова-даследчых інтсытутах і няўрадавых арганізацыях Славакі.
Стыпендыяльная праграма не пакрывае выдаткі на падарожжа ў Славакію.
З памерам стыпендый і умовамі падачы заяўкі можна азнаёміцца тут.
Дэдлайн - 14:00 па мінскім часе 30 красавіка 2016 года. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на е-мэйл: [email protected], па тэл.: +4212 5 930 47 33 (адміністратар праграмы Lukáš Marcin).
Крыніца: Stipendia.sk.