Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі падтрымлівае студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў ВНУ, навукова-даследчых работнікаў і работнікаў у сферы мастацтва праз фінансаванне і арганізацыю стажыровак ў славацкія ўніверсітэты і ў навукова-даследчыя арганізацыі.

Кандыдатамі з'яўляюцца:

1. студэнты магістратуры, якіх згодны прыняць адзін з грамадзскіх, прыватных ці дзяржаўных універсітэтаў Славакіі (працягласць стыпендыі: 1 - 2 семестра);

2. аспіранты, якіх згодны прыняць грамадзскі, прыватны ці дзяржаўны ўніверсітэт ці навукова-даследчая арганізацыя, якая рэалізуе праграму аспірантуры ў Славакіі (працягласць стыпендыі: да 1 года);

3. выкладчыкі ўніверсітэтаў, якіх згодны прыняць на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай (ці мастацкай) працы ў Славакіі грамадзскі, прыватны ці дзяржаўны ўніверсітэт (да 1 года);

4. навуковыя работнікі і работнікі ў сферы мастацтва, якіх згодныя прыняць на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай (ці мастацкай) працы ў Славакіі грамадзскі, прыватны ці дзяржаўны ўніверсітэт, навукова-даследчая або няўрадавая арганізацыя (працягласць стыпендыі: да 1 года).

Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на пражыванне і харчаванне падчас стажыроўкі ў славацкіх ВНУ, навукова-даследчых і няўрадавых арганізацыях. Стыпендыя не ўключае ў сябе транспартныя выдаткі, звязаныя з прыездам у Славакію.

У межах праграмы памер стыпендыі для студэнтаў складае 350 еўра; аспірантаў, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і работнікаў сферы мастацтва - 580 еўра; старэйшых выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і работнікаў сферы мастацтва - 850 еўра; кандыдатаў навук з досведам працы ў якасці выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і работнікаў сферы мастацтва з досведам працы больш за 10 гадоў  - 1000 еўра.

Заяўкі падаюцца па гэтай спасылцы да 31 кастрычніка 2014 года. Падрабязнасці - на сайце.

Паводле adukacyja.info