Набор заявак на стыпендыю імя Аркадзя Смоліча (1500BYN)

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Мэта арганізатараў — матэрыяльная і маральная падтрымка найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі. Стыпендыяльны фонд складае 1500 BYN, стыпендыя выдаецца на 2020 год, па 125 BYN штомесяц. Заяўкі прымаюцца анлайн да 18 снежня 2019.

 

 

Хто можа прэтэндаваць?
Стыпендыя Смоліча выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць, якая спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Якія ўмовы?
На працягу 2020 года стыпендыят/ка павінен заставацца навучэнцам беларускай вышэйшай ці сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы і таксама рэалізоўваць свой уласны праект ці працягваць актыўна ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці.

Крыніца: smolich.by