Набор валанцёраў: Кампанія "У Беларусь і Еўропу — без візы!"

Кампанія "У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!" шукае актыўных маладых людзей, якія мараць падарожнічаць без віз і жадаюць зрабіць для гэтага як мага больш ад іх залежнага. Набор новых валанцёраў адкрыты да 10 кастрычніка 2014 года.

Валанцёры кампаніі будуць мець магчымасці: далучыцца да актыўнай суполкі і знайсці сяброў-аднадумцаў; даведацца пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння і атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух; зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і ЕС.

Для валанцёраў будуць арганізаваныя адмысловыя трэнінгі, якія пройдуць ў гарадах Беларусі. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у падзеях праекту.

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-анкету. Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 15 кастрычніка 2014 года.

Паводле ampby.org