Набор валанцёраў 6-га Фестывалю нефармальнай адукацыі (Беларусь)

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) ладзіць набор валанцёраў 6-га Фестывалю нефармальнай адукацыі, які пройдзе ў Мінску 7-9 ліпеня 2016 года.

У абавязкі валанцёраў уваходзяць:

- праца перакладчыкамі для замежных гасцей (ангельская, нямецкая мова);

- журналісцкая праца (напісанне артыкулаў, SMM);

- сустрэча і суправаджэнне замежных гасцей, інш.

Вітаецца магчымасць працаваць па гнуткім графіку, навыкі працы з офіснай тэхнікай (праектар, капіравальны апарат і г.д.).

Кандыдаты мусяць прайсці анлайн-рэгістрацыю. Дэдлайн - 29 красавіка 2016 года. Даведкі па тэл.: (029) 318 77 18, е-мэйл: [email protected] (Кацярына). Падрабязней - тут.

 

Паводле Adukatar.net.