Набор удзельнікаў праекту Gо-Crops (Грузія)
аўт, 2015-08-04 16:05
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) сумесна з арганізацыяй "Youth For The World" (Грузія) і "Inovatyvi Karta" (Літва) набірае ўдзельнікаў праекту "Gо-Crops", які пройдзе з 21-га верасня па 2-га кастрычніка 2015 года ў Грузіі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18-26 гадоў,
- жаданне развіць лідарскія якасці,
- зацікаўленасць у нефармальнай адукацыі.
Мэта праекту - знаёмства са здаровым ладам жыцця і развіццё звычак "свядомага спажывання" і натуральнага харчавання. У межах праекту пройдуць міжкультурныя вечарыны. Больш падрабязная інфармацыя пра праект і ўмовы ўдзелу знаходзіцца тут.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (025) 708 14 00, альбо на е-мэйл: [email protected].