Набор у Варшаўскую Еўра-Атлантычную летнюю акадэмію
Каледж Еўропы, Універсітэцкі гарадок у Натоліне, Германскі Фонд Маршала ў ЗША і Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды абвяшчаюць набор у Варшаўскую Еўра-Атлантычную летнюю акадэмію. Да ўдзелу запрашаюцца палітолагі, аналітыкі, эксперты, дарадцы, дзяржслужачыя і журналісты з краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана), якія цікавяцца пытаннямі еўрапейскай інтэграцыі, працэсамі дзяржаўнай трасфармацыі і трансатлантычнага супрацоўніцтва.
Варшаўская Еўра-Атлантычная летняя акадэмія ладзіцца з 29 чэрвеня па 10 ліпеня 2015 года і будзе прысвечана тэме энергетычнай бяспекі. Удзельнікі акадэміі абмяркуюць архітэктуру глабальнага энергетычнага рынку, а таксама нацыянальных і рэгіянальных энергетычных рынкаў і іх ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку. Запланаваныя дыскусіі па пытаннях энергетычнай бяспекі адпаведных краін, а таксама ЕЗ і ЗША.
Перавага будзе надавацца кандыдатам, якія маюць 5-гадовы досвед у адпаведных галінах. Выкладчыкамі выступяць вядучыя навукоўцы і спецыялісты еўрапейскіх і амерыканскіх аналітычных цэнтраў, дзяржслужбоўцы і інш. Арганізатары пакрываюць выдаткі на падарожжа і пражыванне. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23:59 28 лютага 2015 года.
Паводле Weasa.org.